Мерчыцкі сельсавет
Ме́рчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Мерчыцы (да 1954 года — вёска Масявічы).
Мерчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Мерчыцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 416 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Масявіцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Лагішынскага раёна. 9 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Парэцкага сельсавета пералічана вёска Цвярдоўка[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пінскага раёна. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Мерчыцкі сельсавет[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 661 чалавек[4], з іх 97,9 % — беларусы, 1,1 % — украінцы, 0,6 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 416 чалавек[6].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 30. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.