Месаліна
Месаліна — Валерыя Месаліна, Лісіска; дачка Валерыя Месалы Барбата і Даміцыі Лепіды (20, Рым — 48[1], Сады Лукула) — трэцяя жонка рымскага імператара Клаўдзія. Вяла распуснае жыццё, і яе імя зрабілася назоўным для жанчыны распусных паводзін.
Валера Месаліна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
VALERIA MESSALINA | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 |
||||||
Смерць |
48[1] |
||||||
Род | Юліі-Клаўдзіі[d] | ||||||
Бацька | Marcus Valerius Messalla Barbatus[d] | ||||||
Маці | Domitia Lepida Minor[d][2] | ||||||
Муж | Клаўдзій[1] і Gaius Silius[d] | ||||||
Дзеці | Claudia Octavia[d] і Брытанік | ||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьСтала жонкай Клаўдзія ў 14 гадоў, і была маладзейшай за мужа на 30 гадоў. Неўзабаве дамаглася такога ўплыву на Клаўдзія, што той не ўмешваўся ў яе скандальныя паводзіны. Наведвала публічны дом пад выдуманым імем Лісіскі. Тыя, хто адхіляў яе сексуальныя залёты або пагражаў ёй выкрыццём, мог быць забіты, і шмат грамадзян Рыма загінулі такім чынам. Дамаглася практычнага ўраўнавання ў правах з вясталкамі (43), у тым ліку, права насіць адмысловую шарсцяную галаўную павязку. Адзначаецца, што Месаліна, не будучы аўгустай, аддавала гэтаму вонкаваму атрыбуту асаблівую ўвагу. Была пакарана смерцю з загаду Клаўдзія.
Існуе толькі малавартасны іканаграфічны матэрыял адносна Месаліны — манеты з яе партрэтам з правінцый. На такіх выявах яна нагадвае Агрыпіну Старэйшую. Магчыма, аднак, што Месаліна выяўлена на камеі з двума бюстамі дзяцей Клаўдзія — Актавіі (нар. 41) і Брытаніка (нар. 42), а таксама ў мармуровай галаве прыгожай жанчыны, падобнай на прабабку Месаліны і сястру Аўгуста Актавію (захоўваецца ў Мюнхене)[3]
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Любкер Ф. Valerii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1436–1439.
- ↑ Любкер Ф. Domitii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 427–429.
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Спасылкі
правіцьМесаліна на Вікісховішчы |