Месхецкі хрыбет
Месхецкі хрыбет[1] — горны хрыбет у Грузіі, у паўночнай частцы Малога Каўказа. Працягласць з захаду на паўночны ўсход — каля 240 км. Найбольшая вышыня — 2850 м (Мепісцкаро).
Месхецкі хрыбет? | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Горная сістэма | Малы Каўказ |
Найвышэйшая вяршыня | Мепісцкаро |
Вышэйшы пункт | 2850 м |
![]() |
Шырока развіты карст. На схілах — шыракалісцевыя і цёмнахваёвыя лясы, на вышыні больш за 2000 м субальпійскія і альпійскія лугі, якія ў цёплую пару года служаць пашамі. З’яўляецца адным з хрыбтоў, па якіх праходзіць водападзел паміж Чорным і Каспійскім морамі.
Зноскі
- ↑ карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).