Месцапражыванне
Месцапражыванне (месца пражывання) — сукупнасць біятычных, абіятычных і антрапагенных (пры іх наяўнасці) экалагічных фактараў на любой пэўнай тэрыторыі або акваторыі, якая фармуецца на месцы першаснага комплексу абіятычных фактараў — экатопу. Месцапражыванне віду або папуляцыі — важны кампанент яго/яе экалагічнай нішы. Па адносінах да наземных жывёл тэрмін лічыцца сінанімічным паняццям стацыя (месцапражыванне віду) і біятоп (месцапражыванне супольнасці).
Месцапражыванні, якія характарызуюцца рознай выяўленасцю экалагічных фактараў, але маюць падобнае расліннае покрыва, называюцца біялагічна раўнацэннымі. Існаванне іх магчыма дзякуючы частковай кампенсацыі фактараў адзін адным.
Г Саутвуд (1977) прапанаваў класіфікаваць месцапражыванні па характары змены фактараў ў часе, вылучыўшы наступныя:
- нязменныя - умовы асяроддзя застаюцца спрыяльнымі бясконца доўга;
- прадказальна сезонныя - назіраецца рэгулярная змена спрыяльных і неспрыяльных перыядаў;
- непрадказальныя - спрыяльныя і неспрыяльныя перыяды маюць розную працягласць;
- эфемерныя — з кароткім спрыяльным перыядам.