Эфеме́ры (стар.-грэч.: ἐφημερίς — на дзень ← ἐπί — на + ἡμέρα — дзень) — аднагадовыя травяністыя расліны, у якіх цыкл развіцця (ад насення да насення) працягваецца толькі некалькі тыдняў.

Уласцівыя для стэпаў, пустынь і паўпустынь. Растуць пераважна на пясчаных глебах.

На тэрыторыі Беларусі тыповыя прадстаўнікі: разушка Таля (Arabidopsis thaliana), вяснянка веснавая (Erophila verna), ясколка пяцітычынкавая (Cerastium semidecandrum), незабудка драбнакветная (Myosotis stricta), мышахвоснік маленькі (Myosurus minimus), свінакроп веснавы (Spergula morisonii). Вегетацыя пачынаецца ў канцы красавіка — пачатку мая і канчаецца ў маі — чэрвені. На працягу вегетацыйнага перыяду расліны могуць даваць некалькі пакаленняў. Большасць відаў — пустазелле.

Літаратура правіць