Мышахвоснік маленькі

Мышахвоснік маленькі[3][4] (Myosurus minimus) — від травяністых раслін роду Мышахвоснік (Myosurus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Мышахвоснік маленькі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myosurus minimus L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18786
NCBI  59993
EOL  486765
GRIN  t:450282
IPNI  30001891-2
TPL  kew-2509025

Батанічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Гэта невялікая аднагадовая расліна, вышынёй 2—10 см. Калякветнік кветкі правільны, двайны. Чашалісцікаў пяць, бледна-жоўтага колеру. Ля асновы чашачкі ёсць невялікая мясістая шпора. Вяночак складаецца з пяці свабодных жоўтых пялёсткаў. Кветка доўгая, вельмі друзлая. Тычынак шмат. Яны, як і частка калякветніка, цыклічна размяшчаюцца каля асновы кветаложа, у якой шмат вольных песцікаў. Формула кветкі мае такі выгляд:  .

Калі кветаложа разрастаецца і выцягваецца, песцікі сваімі лычыкамі датыкаюцца пыльнікаў і адбываецца самаапыленне. Цвіце ў красавіку—маі. Плод — шматарэшак.

Уключаны ў Чырвоную кнігу Чачэнскай Рэспублікі са статусам «1. Вельмі рэдкі, пад пагрозай знікнення галарктычны від»[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. БелЭн 2000.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Галушко А. И. Myosurus minimus — Мышехвостник малый // Красная книга Чеченской Республики : Редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды растений и животных / отв. ред. М. У. Умаров; зам. отв. ред. Г. М. Абдурахманов, А. М. Батхиев. — Грозный : [Южный издательский дом], 2007. — С. 88. — 432 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-98864-017-2.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць