Месячнае зацьменне 27 ліпеня 2018 года

Поўнае месяцавае зацьменне 27 ліпеня 2018 года
Экліптыка на поўначы


Месяц праходзіць праз цэнтр зямнога ценю

Цыкл сараса
129 (38 з 71)
Гама +0,1168
Працягласць (гадзіна: хвіліна: секунда)
Поўнае 1:42:57
Частковае 3:54:32
Паўценявое 6:13:48
Кантакты (UTC)
P1 (першы кантакт Месяца з паўценем) 17:14:49
U1 (першы кантакт Месяца з ценем) 18:24:27
U2 (другі кантакт Месяца з ценем —
поўнае ўваходжанне ў цень)
19:30:15
Найбольшая фаза 20:21:44
U3 (трэці кантакт Месяца з ценем —
пачатак выхаду з ценю)
21:13:12
U4 (чацвёрты кантакт Месяца з ценем —
канец выхаду з ценю)
22:19:00
P4 (выхад Месяца з паўценю) 23:28:37

Ме́сячнае зацьме́нне 27 лі́пеня 2018 го́да — поўнае месячнае зацьменне, першае цэнтральнае зацьменне Месяца з 15 чэрвеня 2011 года. Месяц прайшоў праз цэнтр зямнога ценю. Максімальная фаза зацьмення наступіла а 20:21:44 UTC (23:21:44 беларускага часу).

Месяц і Марс, Берлін, 21:18 UTC

У момант зацьмення Месяц знаходзіўся побач са злучэннем з Марсам, прычым на гэты час прыпала вялікае процістаянне (перыгелійная апазіцыя) Марса, даволі рэдкая падзея, якая паўтараецца з перыядычнасцю 15—17 гадоў. Супадзенне настолькі працяглага поўнага месячнага зацьмення з вялікім процістаяннем Марса адбываецца аж раз на 25 тысяч гадоў[1].

Паколькі зацьменне з’яўляецца цэнтральным і, апроч таго, адбылося ля апагею арбіты Месяца, дзе ён рухаецца па нябеснай сферы найбольш марудна, яно стала самым доўгім поўным месячным зацьменнем у XXI стагоддзі[2]. Агульная працягласць поўнай фазы складла каля 103 хвілін[2][3], што ўсяго на 5 хвілін менш за максімальную тэарэтычна магчымую працягласць.

Гэта зацьменне стала другім поўным месячнвым зацьменнем у 2018 годзе, пасля зацьмення, што адбылося 31 студзеня. Наступнае месяцавае зацьменне адбудзецца 21 студзеня 2019 года.

Бачнасць правіць

Зацьменне было цалкам бачна ва Усходняй Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, а таксама ў Антарктыдзе. У Паўднёвай Амерыцы, Заходняй Афрыцы і Еўропе зацьменне пачалося пры ўзыходзе Месяца, ва Усходняй Азіі і Аўстраліі — наадварот, пры захадзе. У Паўночнай Амерыцы зацьмення не было бачна ўвогуле.


На карце бачнасці можна заўважыць, што ў Еўропе, Заходняй Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы розныя фазы зацьмення назіраліся падчас узыходу Месяца; ва Усходняй Азіі і ў Аўстраліі — падчас заходу Месяца. У цэнтры карты (Усходняя Афрыка, Антарктыда, Індыйскі акіян, Цэнтральная Азія, Усходняя Еўропа) было бачна ўсё зацьменне. У раёнах, залітых цёмна-шэрым колерам, зацьменне не назіралася. Лініі адзначаюць моманты пачатку фаз зацьмення, якія супадаюць з узыходам ці заходам Месяца:

  • P1 — пачатак уваходжання Месяца ў зямны паўцень (пачатак паўценевага зацьмення);
  • U1 — першы кантакт Месяца з ценем (пачатак частковага ценевага зацьмення);
  • U2 — поўнае ўваходжанне Месяца ў цень (пачатак поўнага ценевага зацьмення);
  • U3 — пачатак выхаду Месяца з ценю (канец поўнага ценевага зацьмення);
  • U4 — поўны выхад Месяца з ценю (канец частковага ценевага зацьмення);
  • P4 — поўны выхад Месяца з паўценю, канец зацьмення.

Тлумачэнне правіць

 

Наступнае мадэляванне паказвае прыкладны выгляд Месяца ў Паўночным паўшар’і, які праходзіць праз цень Зямлі падчас гэтага зацьмення. Яркасць Месяца ў паўценю перабольшаная. Паўднёвая частка Месяца праходзіць бліжэй да цэнтру ценю, таму будзе выглядаць цямней і большая за чырвоную.

Месячнае зацьменне ўзнікае, калі Месяц праходзіць унутры зямнога ценю. З пачаткам зацьмення Зямля злёгку зацямняе Месяц, а затым цень пачынае «пакрываць» частку спадарожніка, афарбоўваючы яго ў цёмна-чырвона-карычневы колер (які можа мець розныя адценні, ад цёмна-карычневага да цёмна-чырвонага ў залежнасці ад атмасферных умоў). Месяц выглядае чырванаватым з-за рэлееўскага рассейвання (той жа эфект, які прымушае Сонца пры ўзыходзе і заходзе здавацца чырвоным), ён знаходзіцца ў зямным ценю, яго не дасягаюць прамыя сонечныя прамяні, але ён асветлены слабым святлом, рассеяным зямной атмасферай.[4]

Фотагалерэя правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Два редких астрономических явления можно будет наблюдать 27 июля(нявызн.). ТАСС (26 ліпеня 2018). Праверана 26 ліпеня 2018.
  2. а б Сёння беларусы ўбачаць самае доўгае поўнае зацьменне Месяца ў 21 стагоддзі . Сайт «Наша Ніва». «Наша Ніва». Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. https://earth-chronicles.com/space/in-2018-the-longest-lunar-eclipse-will-take-place-in-100-years.html
  4. Fred Espenak. Visual Appearance of Lunar Eclipses. NASA. Праверана April 13, 2014.

Спасылкі правіць