Мечыслаў Браніслававіч Гой
Мечысла́ў Браніслававіч Гой (нар. 14 чэрвеня 1963, Шлавенцы, Гродзенская вобласць[1][2]) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2014—2023).
Мечыслаў Браніслававіч Гой | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Андрэй Худык | ||||||
Пераемнік | Андрэй Хмель | ||||||
Нараджэнне |
14 чэрвеня 1963 (61 год) |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьМечыслаў Гой нарадзіўся 14 чэрвеня 1963 года ў вёсцы Шлавенцы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці[3]. У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а затым працаваў галоўным інжынерам калгаса імя Леніна.
Займаў пасаду старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агра-правожа». У 2004 годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю — скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе быў прызначаны старшынёй Смаргонскага райвыканкама[4]. Дэпутат Воранаўскага раённага і Забалацкага сельскага саветаў дэпутатаў[5].
З 11 жніўня 2014 года[6] па 30 мая 2023 года[7] быў старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. Пасля быў прызначаны дырэктарам Гродзенскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі[8][9].
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае траіх дзяцей[10].
Зноскі
- ↑ а б s13.ru, Тринадцев С. В Гродно новый мэр! — Блог Гродно s13 Праверана 30 мая 2023.
- ↑ а б s13.ru, Тринадцев С. Прощальное обращение Мечислава Гоя к гродненцам — Блог Гродно s13 Праверана 30 мая 2023.
- ↑ Нарадзіўся Мечыслаў Гой у 1963 годзе ў вёсцы Шлавенцы, Воранаўскага раёна, Гродзенскай вобласці.
- ↑ Кресло мэра Гродно займет Мечислав Гой, бывший председатель Сморгонского райисполкома Архівавана 30 студзеня 2022.
- ↑ Салаты Р. Складнікі поспеху // 7 дзён. — 2007. — 2 жніўня — № 31. — С. 16.
- ↑ Мечыслаў Гой — новы мэр Гродна. Гродна 24
- ↑ Обращение Мечислава Гоя к гродненцам
- ↑ «Празаходні», аматар веласіпедаў і «сябар» журналістаў. Чым запомніўся Мечыслаў Гой у Гродне. Hrodna.life
- ↑ Республиканское унитарное предприятие «Гродненский центр стандартизации, метрологии и сертификации»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2024. Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ Новы старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой — карыстальнік сацыяльных сетак. Наша Ніва