Мечыслаў Васілевіч Запольскі-Доўнар

Мечыслаў Васілевіч Запольскі-Доўнар (руск.: Мечислав Васильевич Запольский-Довнар / Мечислав Винцентович Запольский-Довнар, польск.: Mieczysław Zapolski-Downar; 29 мая 1871, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — пасля 1919) — беларускі грамадскі дзеяч, бурмістр Мінска (1919) у часы Грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх зямель.

Мечыслаў Васілевіч Запольскі-Доўнар
гербам «Побаг»
гербам «Побаг»
Бурмістр Мінска
з 27.08.1919
Нараджэнне 29 мая 1871(1871-05-29)
Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Род Доўнары
Бацька Базыль-Юзаф Нікадэмавіч Запольскі-Доўнар (1827―пасля 1885)
Маці Марыяна Харонжая
Дзеці Уладзіслаў Мечыслававіч Запольскі-Доўнар (1901―1940)
Веравызнанне каталіцызм
Член у

Біяграфія правіць

Належаў да старажытнага шляхецкага (дваранскага) роду Доўнараў, які карыстаўся прыдомкам «Запольскі» і гербам «Побаг».

Нарадзіўся 27 мая 1871 г. у сям’і беззямельнага двараніна-каталіка Базыля-Юзафа Нікадэмавіча Запольскага-Доўнара (1827— пасля 1885) і яго жонкі Марыяны Харонжай (з аднадворцаў) у Мінскім павеце. Быў хрышчаны ў каталіцтва 30 мая 1871 г. У афіцыйных дакументах і даведніках яго імя перадавалася як «Мечыслаў Васілевіч Запольскі-Доўнар» альбо «Мечыслаў Вінцэнтавіч Запольскі-Доўнар». Дзед Мечыслава — Нікадэм Янавіч Запольскі-Доўнар (1791— пасля 1839) — быў у 1832—1836 гг. шляхціцам-арандатарам фальварка Кражына Ашмянскага павета Расійскай імперыі і жанатым з Евай Тарлоўскай.

Бацька Базыль-Юзаф Нікадэмавіч Запольскі-Доўнар (1827― пасля 1885) у 1878 г. зямлі не меў ва ўласнасці і жыў у вёсцы Строчыца Мінскага павета Мінскай губерні. Верагодна, там прайшло дзяцінства Мечыслава.

У 1893 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, хоць не меў уласнага зямельнага маёнтка і жыхарстваваў у Астрашыцкім Гарадку каля Мінска.

У 1906—1917 гг. быў галосным мінскай гарадской думы. У 1911 і 1915 г. упамінаецца, што меў свой дом у Мінску на вуліцы Вясёлай.

У 1914 г. упамінаецца як ганаровы член Мінскага павятовага папячыцельства дзіцячых прытулкаў (г. Мінск, вуліца Серпухаўская, дом Суціна), а ў 1917 г. як старшыня Мінскага пазычкова-ашчаднага таварыства.

27 жніўня 1919 г. быў прызначаны па загаду генеральнага камісара Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель Уладзіслава Рачкевіча (1885—1947) на пасаду мінскага бурмістра у часы Грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх зямель.

Меў сына Уладзіслава Мечыслававіча Запольскага-Доўнара (1901—1940).

Літаратура правіць

  • Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.
  • Гербоўнік беларускай шляхты / Нацыянальны цэнтр па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. — Т. 5 : Д / [Я. С. Глінскі (кіраўнік) і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2018. — 846 с.
  • Дашкевич, Е. Организационная структура польской гражданской администрации в Минске в 1919―1920 гг. / Е. Дашкевич // Знакамітыя мінчане XIX—XX стст. Роля выхадцаў з Міншчыны ў польскім культурным, грамадскім і палітычным жыцці ў перыяд II Рэчы Паспалітай : матэрыялы [XI] Беларуска-польскай навуковай канферэнцыі, Мінск, 27 верасня 2019 г. / [рэдкалегія: А. Вялікі, З. Вінніцкі (навуковыя рэдактары) і інш.]. — Мінск, 2020. — С. 210―218.
  • Памятные книжки Минской губернии за 1905—1917 гг.