Мнаганожка, Папараць[1] (Polypodium) — род папарацей сямейства мнаганожкавых.

Мнаганожка

Мнаганожка звычайная. Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polypodium L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17228
NCBI  38352
EOL  38338
IPNI  328197-2

Батанічнае апісанне

правіць

Шматгадовыя травяністыя эпіфітныя і наземныя расліны з доўгім галінастым карэнішчам, густа ўкрытым бурымі ланцэтнымі лускавінкамі. Вышыня звычайна 20–80 см. Скурыстае чаранковае лісце адыходзіць ад яго радамі (адсюль назва). Лісцевыя пласцінкі падоўжана-ланцэтныя, перыста-раздзельныя. Сорусы (кучкі спарангіяў) круглаватыя або авальныя, размешчаны пасярэдзіне ці па краі сегментаў ніжняга боку пласцінкі. Споры прадаўгаватыя, жоўтыя, бугрыстыя. Гаметафіт двухполы, наземны, зялёны.

Пашырэнне

правіць

Налічваецца 50-60 (па некаторых звестках, да 150—200) відаў, шырока распаўсюджаных амаль па ўсім зямным шары (акрамя Аўстраліі), але пераважна ў тропіках Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Многія віды, якія раней адносіліся да гэтага роду, адносяць да родаў цыятэя (Cyathea), мікраграма (Microcramma), нефралепіс (Nephrolepis), флебодыум (Phlebodium) і інш.

На Беларусі мнаганожка звычайная, або папараць салодкая (Polypodium vulgare), папараць салодкая — від травяністых папарацей, які трапляецца невялікімі групамі па схілах грунтавых агаленняў берагоў рэк, азёр, радзей на пнях, паваленых дрэвах і інш.

Значэнне і выкарыстанне

правіць

Дубільныя (у карэнішчах змяшчаюцца таніны), дэкаратыўныя (ёсць садовыя формы), лекавыя і ядавітыя расліны. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў ветэрынарыі і кулінарыі.

Крыніцы

правіць
  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць