Мормальскі сельсавет
Мо́рмальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Мормаль.
Мормальскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Стрэшынскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Мормаль |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 11 лютага 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. 11 лютага 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Акцябрскага (Александроў, Істобкі, Казёл, чыгуначная будка і казарма) і Дабрагашчанскага (Бор, Мормаль, майстэрня саўгаса «Мормаль» і станцыя Мормаль) сельсаветаў[1].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.