Істобкі

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Істо́бкі[1] (трансліт.: Istobki, руск.: Истобки) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавета. Насельніцтва 127 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад горада Жлобін, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Калінкавічы), за 82 км ад Гомеля.

Вёска
Істобкі
вёска летам 2019
вёска летам 2019
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 53 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2334
Аўтамабільны код
3
СААТА
3218864011
Істобкі на карце Беларусі ±
Істобкі (Беларусь)
Істобкі
Істобкі (Гомельская вобласць)
Істобкі

Гісторыя

правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Магілёўскай губерні. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся 2 ветракі. У 1909 годзе 1200 дзесяцін зямлі, школа, млын, у Стрэшынскай воласці Рагачоўскага павета.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Серп і молат», працавалі 2 ветракі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 года акупанты спалілі 128 двароў і забілі 3 жыхароў. 16 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Ніва» (цэнтр — вёска Нівы). Працуе фельчарска-акушэрскі пункт. Да 11 лютага 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мормальскага сельсавета[2], да 8 снежня 1966 года — у склад Акцябрскага сельсавета[3].

Насельніцтва

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Істо́пкі
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць