Морыц Ляйтнер
Морыц Ляйтнер (ням.: Moritz Leitner; нар. 8 снежня 1992, Мюнхен, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца швейцарскага клуба «Цюрых».
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 снежня 1992[1][2] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 78 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ера Правіць
Ляйтнер дэбютаваў за клуб «Мюнхен 1860» 14 жніўня 2010 года, калі выйшаў на замену ў матчы Кубка Германіі супраць каманды «Верль».
У студзені 2011 года ён перайшоў у дортмундскую «Барусію», з якой падпісаў кантракт да 2015 года, але адразу быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клуб «Аўсбург». У наступным сезоне паказаў сябе яскравым цэнтральным паўабаронцам з добрым дрыблінгам, выдатнай здольнасцью раздаваць перадачы і хутка пераходзіць у контратаку. Але ў наступным сезоне 2012/13, у якім «Барусія» дайшла да фінала Лігі чэмпіёнаў УЕФА, Ляйтнер не змог заваяваць месца ў стартавым складзе, у першую чаргу з-за моцных канкурэнтаў, як Ілкай Гюндаган, Нуры Шахін і Марыа Гётцэ. 14 чэрвеня 2013 года стала вядома, што Ляйтнер падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да лета 2017 года і два наступных сезона правядзе на правах арэнды ў «Штутгарце», пры гэтым «Барусія» будзе мець магчымасць вярнуць футбаліста моладзевай зборнай Германіі пасля завяршэння першага года арэнды.
Улету 2015 года вярнуўся ў «Барусію», а ў жніўні 2016 года перайшоў у італьянскі «Лацыа»[3]. Аднак, у складзе «Лацыа» за паўгады правёў толькі 2 матчы ў Серыі A, і ў студзені 2017 года вярнуўся ў Германію, стаўшы іграком «Аўсбурга»[4]. У студзені 2018 на правах арэнды далучыўся да англійскага «Норвіч Сіці»[5]. У чэрвені 2018 года стаў іграком «Норвіч Сіці» на трывалай аснове. У сезоне 2020/21 страціў месца ў складзе і не з’яўляўся на полі.
У жніўні 2021 года перайшоў у швейцарскі «Цюрых».
Міжнародная кар’ера Правіць
Ляйтнер гуляў за зборныя Германіі розных узростаў, а таксама за зборную Аўстрыі да 17 гадоў.
Дасягненні Правіць
«Барусія» Дортмунд:
- Чэмпіён Германіі: 2012
- Уладальнік Кубка Германіі: 2012
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Германіі: 2013
- Фіналіст Лігі чэмпіёнаў УЕФА: 2013
«Норвіч Сіці»:
- Пераможца Чэмпіёншыпа: 2019
«Цюрых»:
- Чэмпіён Швейцарыі: 2022
Зноскі
- ↑ Moritz Leitner // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Moritz Leitner // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Ляйтнер перешел из дортмундской «Боруссии» в «Лацио». by.tribuna.com.
- ↑ Ляйтнер перешел из «Лацио» в «Аугсбург». by.tribuna.com.
- ↑ «Норвич» взял Ляйтнера в аренду у «Аугсбурга». by.tribuna.com.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Морыц Ляйтнер