Мосар (курганны могільнік)

Мосар — курганны могільнік каля вёскі Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, за 0,5 км на поўдзень ад возера Мосарскае, у лесе.

Апісанне правіць

Датуецца X — пачаткам XI стагоддзя.

Захавалася 10 насыпаў вышынёй 0,5—1,2 м, дыяметрам 6—8 м. Выявіў і даследаваў у канцы XVIII стагоддзя В. Мінліх, які раскапаў 6 насыпаў. Матэрыялы яго даследаванняў захоўваюцца ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу.

Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены бронзавыя бразготкі, рэшткі скураных папружак. Абследавала ў 1981 годзе Л. У. Дучыц.

Шматлікія археалагічныя знаходкі і курганны могільнік сведчаць пра тое, што Мосар з’яўляецца адным з найбольш старажытных паселішчаў у раёне[1].

Зноскі

  1. в. Мосар(недаступная спасылка) на Прыдзвінне: гісторыя і сучаснасць(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць