Мошэ Бернштэйн
Мошэ Бернштэйн (1920, Бяроза[4] — 2006, Тэль-Авіў, Ізраіль) — яўрэйскі мастак.
Мошэ Бернштэйн | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 жніўня 1920[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 2006[1][3] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, паэт, ілюстратар |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1920 годзе ў Бярозе ў сям’і артадаксальных яўрэяў. Прафесійную адукацыю атрымаў у мастацкай акадэміі Вільні, дзе вучыўся з 1935 года. У 1939 годзе быў эвакуяваны ў Саратаў. Некалькі гадоў працаваў у калгасе, пазней падзарабляў мастаком у адной з вытворчых майстэрняў.
У 1947 годзе выехаў у Ізраіль. У жніўні 1948 года мабілізаваны ў войска абароны Ізраіля.
Памёр у 2006 годзе ў Тэль-Авіве.
Творчасць
правіцьУ 1949 годзе стаў удзельнікам выстаўкі «Аманім алім» — «Мастакі-рэпатрыянты». Поўнае прызнанне атрымаў пасля персанальнай выстаўкі ў прэстыжнай тэль-авіўскай галерэі «Кац».
За 50 гадоў насычанай творчай працы адбылося звыш 50 выставак з яго ўдзелам. Яго працы некалькі разоў экспанаваліся ў Расіі, ЗША, Францыі, Нідэрландах і Італіі. У 1998 годзе карціны Бернштэйна экспанаваліся на міжнародным фэсце тэатру ў Парме (Італія), у 1999 годзе за «дакументацыю зніклага яўрэйскага свету» мастак атрымаў узнагароду Інстытута вывучэння Халакосту (Ізраіль)[5][6].
Зноскі
- ↑ а б Moshe Bernstein // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Moshe Bernstein // Information Center for Israeli Art — 1975. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Moshe Bernstein // RKDartists
- ↑ Moshe Bernstein. The Israel Museum (англ.)
- ↑ Выкрадзенае дзяцінства
- ↑ Moshe Bernstein