Моўчадскае насаджэнне лістоўніцы еўрапейскай
Моўчадскае насаджэнне лістоўніцы еўрапейскай — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Беларусі, размешчаны ў Моўчадскім лясніцтве ў Баранавіцкім раёне. Насаджэнне лістоўніцы еўрапейскай (90 %) з дамешкам хвоі веймутавай (10 %). Плошча складае 1,6 га. Узрост дрэў каля 110 гадоў, вышыня 40 м, дыяметр каля 0,5 м. Унікальны па ўзросту і прадукцыйнасці ўчастак каштоўных інтрадуцэнтаў. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.