Мсціслаў Антонавіч Аляхновіч

Мсціслаў Антонавіч Аляхновіч (польск.: Mścisław Olechnowicz; 22 лютага 1905, Гродна — 24 ліпеня 1982) — польскі лінгвіст. Доктар гуманітарных (1963) і педагагічных (1966) навук, прафесар (1974).

Мсціслаў Антонавіч Аляхновіч
Род дзейнасці мовазнавец
Дата нараджэння 22 лютага 1905(1905-02-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1982(1982-07-24) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 1938 годзе Віленскі ўніверсітэт. З 1949 года выкладчык, з 1954 года загадчык кафедры замежных моў, з 1966 кафедры рускай філалогіі Лодзінскага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаваў рускую і беларускую мовы, беларускі фальклор, руска-беларуска-польска-літоўскія фальклорныя і моўныя сувязі. Аўтар манаграфіі «Польскія даследчыкі беларускага фальклору і мовы ў XIX ст.» (1986), прац «Польскія зацікаўленні беларускай мовай (ад паловы XVI стагоддзя да 1863 г.)» (1964), «Даследчыкі палескага фальклору ў першай палове XIX стагоддзя» (1965), «Беларускія элементы ў польскай песні першай паловы XIX стагоддзя» (1966), «„Беларусь—Палессе“ Оскара Кольберга» (1968), «Сістэма націску назоўнікаў з вытворнай асновай у беларускай мове» (1972), «Тэндэнцыі развіцця беларускага націску (на параўнальным фоне націску рускага)» (1978) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць