Музей Войска Польскага
Музей Войска Польскага — музей у Варшаве, прысвечаны гісторыі ўзброеных сіл Польшчы ад узнікнення старажытнапольскай дзяржавы да Другой сусветнай вайны. Знаходзіцца на Іерусалімскіх алеях, 3, побач з Нацыянальным музеем Польшчы. З’яўляецца другім па велічыні музеем Польшчы пасля Нацыянальнага. Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры музеяў.
Музей Войска Польскага | |
---|---|
| |
Заснаваны | 22 красавіка 1920 |
Месцазнаходжанне | |
muzeumwp.pl | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны Юзафам Пілсудскім у 1920 годзе. Мае багатую калекцыю старажытнай зброі (у тым ліку археалагічных знаходак), а таксама сцягоў польскіх легіёнаў і паўстанняў эпохі падзелаў Рэчы Паспалітай. Сярод экспанатаў музея — пазалочаны шлем ваяра часоў Баляслава I, мячы, сёдлы і даспехі некалькіх каралёў і палкаводцаў, гатычны рэлікварыі — трафей Ягайлы пасля Грунвальдскай бітвы, сапраўднае сядло Напалеона часоў егіпецкага паходу і яго капялюш, асабістыя рэчы Тадэвуша Касцюшкі, ваенная тэхніка ХХ стагоддзя.
У двары музея — выстава ваеннай тэхнікі. Працуюць філіялы — Музей польскіх ваенных тэхналогій і Катынскі музей у Чарнякоўскім форце (адкрыты ў 1993 годзе).
Плануецца адкрыццё новай пляцоўкі ў стылі сучаснага інтэрактыўнага музея (услед за поспехам музея Варшаўскага паўстання) на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі.
Першым дырэктарам музея быў польскі ваенны гісторык, музейны спецыяліст Браніслаў Гембажэўскі (1872—1941).