Музей К’ярамонці

Музей К'ярамонці (лац.: Museo Chiaramonti) — адзін з музеяў Ватыкана.

Galleria Lapidaria

Музей, прысвечаны антычнай скульптуры, быў заснаваны папай Піем VII з сям'і К'ярамонці ў 18051807 гг. (пад кіраўніцтвам Антоніа Канова) і першапачаткова размяшчаўся ў галерэі Corridore della Libraria. Гэта галерэя злучала палац Папы з Бельведэрам. Гэта музей класічнай скульптуры. Музей складаецца з трох частак: асноўная частка музея К'ярамонці (Калідор), Braccio Nuovo і Galleria Lapidaria.

Калідор

правіць

Калідор — вялікая аркавая галерэя, падзеленая на 60 секцый. Па абодвух яе баках цягнецца бясконцы шэраг статуй, бюстаў, саркафагаў, рэльефаў — усяго каля 800 экспанатаў, якія адносяцца да рымскай эпохі. Найбольшую цікавасць уяўляюць каласальная галава Афіны эпохі Адрыяна, рэльеф I ст. н.э., які адлюстроўвае «Тры Грацыі» і два грэчаскіх арыгінала: «Дачкі Ніёбы» з беатыйскага вапняка, і галава Пасейдона (Нептуна).

Braccio Nuovo

правіць
 
Braccio Nuovo

Папа Пій VII запланаваў гэта адгалінаванне ад асноўнага музея К'ярамонці (Braccio Nuovo азначае новы рукаў, адгалінаванне) яшчэ ў 1806 г., аднак ажыццявіць ідэю стала магчымым толькі ў 18171822 гг. пад кіраўніцтвам архітэктара Рафаэля Стэрна.

У нішах залы сабраны класічныя творы грэчаскага і рымскага мастацтва, падзеленыя тэматычна на дзве часткі: грэчаская міфалогія і рымская гісторыя. Найбольш значныя: Аўгуст з Прыма Порта (I ст.), знойдзеная ў 1863 г.; палітык Дэмасфен (рымская копія c бронзавага арыгінала Паліеўкта III ст. да н.э.), «Сілен і Дыяніс» (копія з арыгінала Лісіпа IV ст. да н.э.), «Параненая Амазонка» (копія з арыгінала Паліклета V ст. да н.э.); статуя Нілу з 16 «дзецьмі» — прытокамі, кракадзіламі і сфінксамі (рымская копія скульптуры I ст.) як увасабленне рачнога бажаства, знойдзена магчыма ў 1513 годзе на месцы храма Ісіды ў Рыме; Афіна з савой (рымская копія з грэчаскага арыгінала V ст. да н.э.); пастух Ганімед і арол, пасланы Зеўсам, каб выкрасці яго (рымская копія II ст. да н.э. з арыгінала Леахара IV ст. да н.э.). Статуя Дарыфора — рымская копія з бронзавага арыгінала Паліклета V ст. да н.э., стала ўзорам для некалькіх пакаленняў скульптараў аж да XIX стагоддзя як прыклад праўдзівага грэчаскага мастацтва. Тут захоўваецца і выдатная калекцыя рымскай партрэтнай скульптуры (найбольш значны экспанат — партрэт Цыцэрона). Зала ў стылі класіцызму ўпрыгожана антычнымі калонамі і падлогавай чорна-белай мазаікай (II стагоддзе да н.э.).

Galleria Lapidaria

правіць

У Galleria Lapidaria знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у свеце збораў грэчаскіх і рымскіх (больш 3 тысяч фрагментаў) надпісаў хрысціянскага і паганскага зместа. Калекцыю заснаваў Папа Бенедыкт IV, пазней яна была пашырана, у тым ліку Папай Піем VII.

Галерэя

правіць

Літаратура

правіць