Музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» адкрыты 17 студзеня 1999 года ў Бездзежы. Экспазіцыя размешчана ў 7 залах («Падворак», «Ручнікі», «Сялянская хата» і г.д.). Фонды музея налічваюць больш як тысячу экспанатаў. Сэрца музея — зала «Царства фартушкоў». У музеі сабрана ўнікальная калекцыя фартушкоў, што налічвае больш як дзве сотні прадметаў. У экспазіцыі прадстаўлена больш як сем дзесяткаў. Менавіта бездзежскія фартушкі адрозніваюцца ад іншых па сваёй выбеленасці. Шылі іх з палатна, якое складалася з трохсот ільняных нітачак, якія свабодна праходзілі праз пярсцёнак.

Музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»
Заснаваны 17 студзеня 1999 г.
Падпарадкаванасць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжанне Бездзеж, Беларусь
Адрас 225848, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, а/г Бездзеж, вул. Піянерская, 9
phartushok.museum.by/be

Самы першы фартушок, які захоўваюць фонды музея, быў створаны ў 1880 годзе. Традыцыйнае адзенне вясковага насельніцтва в. Бездзеж мае шэраг асаблівасцей у назвах і манерах нашэння, характары аздаблення, якія паказаны ў экспазіцыі. Працуе школа народнай творчасці па класах: «Вышыўка» і «Карункапляценне». Экскурсіі па музеі праходзяць з удзелам народнага фальклорнага калектыву «Купалінка» і народнага калектыву песні і музыкі «Сваякі». Музей з’яўляецца важным турыстычным аб’ектам рэгіёна.

Асаблівасці бездзежскага фартушка правіць

У Бездзежы Драгічынскага раёна «затулкі»-фартухі былі крыху карацейшыя і больш шырокія. Шылі іх у 2-3 полкі, каб яны закрывалі не толькі перад, але і бакі спадніцы. Злучалі простым швом так, каб яно не кідалася ў вочы, а складвалася ўражанне, што палатно выткана ў адну полку. Па нізе іх аздаблялі тканым ці вышытым арнаментам, карункамі або «ператыкалі» ўсё поле фартуха рэдка размешчанымі вузенькімі папярочнымі палоскамі. У версе палатно збіралася, яго моршчылі так, каб атрымліваліся складкі, хаця маглі яны быць і без складак. Завязкі белага колеру без вышыўкі.

Святочныя фартухі былі больш тонкія і багата аздоблены вышываным або тканым узорам. Тканіна магла быць у палоску або ў клетку і сама па сабе выглядала багата, можа, таму такія фартухі аздаблялі толькі па нізе і па баках. Гэта гаварыла пра тое, што бездзежскія майстрыхі мелі тонкі густ.

У бездзежскім краі ў фартушках пераважаюць чорны і чырвоны колеры, бо ў народзе лічылі, што гэтыя колеры засцерагаюць ад нячыстай сілы. У кожнай гаспадыні было больш дванаццаці фартушкоў — па колькасці найважнейшых рэлігійных свят.

Дырэктары музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» правіць

  • Першы дырэктар — Галіна Абрамовіч
  • Другі дырэктар — Лідзія Шыльпук
  • Трэці дырэктар — Марыя Астаповіч (з 2008 г.)

Літаратура правіць

  • Марчук, Р. «Пайшла як пава, альбо бездзежскіх жанчын відаць здалёк» / Р. Марчук // Маладосць. — 2010. — № 11. — С. 111—113.

Спасылкі правіць