Музей эвалюцыі Інстытута палеабіялогіі Польскай акадэміі навук

Музей эвалюцыі Інстытута палеабіялогіі Польскай акадэміі навук — музей, прысвечаны эвалюцыі і палеанталогіі, размешчаны ў Палацы моладзі(руск.) бел. пры Палацы культуры і навукі ў Варшаве. Музей з’яўляецца пляцоўкай Інстытута палеабіялогіі імя Рамана Казлоўскага Польскай акадэміі навук(польск.) бел..

Музей эвалюцыі Інстытута палеабіялогіі Польскай акадэміі навук
Opisthocoelicaudia Museum of Evolution in Warsaw 02.JPG
Заснаваны 1968
Адкрыты 1984
Месцазнаходжанне
muzewol.pan.pl
Commons-logo.svg Музей эвалюцыі Інстытута палеабіялогіі Польскай акадэміі навук на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

У 1968—1984 гадах у залах Палаца Культуры і навукі ў Варшаве адбылася адкрытая па ініцыятыве Зоф’і Келян-Явароўскай выстаўка «Дыназаўры з пустыні Гобі», якая прадставіла вынікі польска-мангольскіх палеанталагічных экспедыцый у пустыню Гобі 1963—1971 гадоў.

У 1984 годзе Інстытут палеабіялогіі імя Рамана Казлоўскага ПАН(польск.) бел. прыняў з Інстытута заалогіі Польскай акадэміі навук(польск.) бел. выставачныя залы ў Палацы моладзі і стварыў філіял Інстытута пад назвай Музей эвалюцыі[1]. У 1985 годзе была адкрыта пастаянная выстаўка «Эвалюцыя на зямлі» (паводле працы Зоф’і Келян-Явароўскай у супрацоўніцтве з Анджэем Сулімскім і супрацоўнікамі Інстытута), якая прадставіла большасць узораў, сабраных падчас даследчых экспедыцый у Манголію. Частка выстаўкі таксама была прысвечана сучасным жывёлам, асабліва насякомым і птушкам з калекцый Музея і Інстытута заалогіі Польскай акадэміі навук(польск.) бел..

У 2001 годзе была адкрыта новая экспазіцыя, прысвечаная палеанталагічным адкрыццям месцазнаходжання(польск.) бел. у Красеюве(руск.) бел. паблізу Аполе на могілках рэптылій і амфібій часоў трыясу. На выстаўцы былі прадстаўлены як асобнікі, так і рэканструкцыі водных і наземных жывёл. У 2003 годзе антрапалагічны аддзел узбагаціўся рэканструкцыяй аўстралапітэка. У 2005 годзе была завершана мадэрнізацыя пастаяннай экспазіцыі і створаны новыя рэканструкцыі шкілетаў дыназаўраў, выяўленыя ў Манголіі. У 2007 годзе была адкрыта новая выстаўка Музея і Інстытута заалогіі Польскай акадэміі навук «Забойцы без віны», якая прадставіла розных драпежнікаў.

У 2009 годзе з нагоды 150-годдзя першага выдання працы «Паходжанне відаў» Чарльза Дарвіна была адкрыта выстаўка, прысвечаная выхаду пазваночных жывёл на бераг[1].

Самыя цікавыя экспанатыПравіць

ПублікацыіПравіць

Навукова-папулярны часопіс «Штогоднік музея эвалюцыі» выходзіць з 2009 года[2].

Зноскі

СпасылкіПравіць