Му́на, Улахан-Муна (руск.: руск.: Му́на[2], Улахан-Муна)[3] — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Лена (басейн мора Лапцевых).

Муна
Характарыстыка
Даўжыня 715 км
Плошча басейна 30 100 км²
Басейн Лена → мора Лапцевых
Басейн рэк Паўночны Ледавіты акіян
Расход вады 40[1] м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Сярэднесібірскае пласкагор’е
 · Каардынаты 67°07′51″ пн. ш. 113°54′50″ у. д.HGЯO
Вусце Лена
 · Каардынаты 67°53′32″ пн. ш. 123°01′49″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Якуція
Раён Жыганаўскі раён, Алянёкскі раён
Муна (прыток Лены) (Якуція)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 715 км. Плошча вадазбору 30 100 км². Сярэдні расход вады ў вусці складае 40[1] м³/с, сярэдні аб’ём сцёку 1,262[1] км³/год. Выток ракі і вадазбор знаходзіцца на паўночна-ўсходнім ускрайку Сярэднесібірскага пласкагор’я. Замярзае ў канцы лістапада — пачатку снежня, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. На пойме ракі вялікая колькасць азёр тэрмакарставага паходжання. Суднаходная на адлегласці 100 км ад вусця[2][3].

Прытокі Муны: Тэнкэ-Муна, Алыы-Муна, Уулаах-Муна (Улаах-Муна), Даалдыкаан, Саха-Бысыта, Чукар, Ыраах, Ыраас-Юрэх, Міхайла-Юрэгэ, Эгэліндэ, Кусаган-Юрэх, Улахан-Макар-Юрэх, Бэрэ-Юрэх, Мунакаан, Самыыр-Юрэх, Алысардаах-Муна-Юрэгэ, Білір-Юрэгэ, Дабылалаах-Юрэгэ, Чайдаах-Арыытын-Юрэгэ, Ыынгыр-Хайа-Юрэгэ, Сюгюрэмнээх, Хахчаан і інш.[3]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Муна // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  2. 2,0 2,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 291. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 Река Муна (Улахан-Муна) // Государственный водный реестр РФ(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 291. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • Муна // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 849. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 

СпасылкіПравіць