Муса Хілаль (араб. موسى هلال‎‎ Mūsa Hilāl) — саветнік міністра ўнутраных спраў Судана і меркаваны лідар праўрадавага апалчэння «Джанджавід», якое прымала актыўны ўдзел у Дарфурскім канфлікце, змагаючыся супраць паўстанцаў[1].

Муса Хілаль
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 1961

Біяграфія правіць

Муса Хілаль нарадзіўся ў 1961 годзе, дакладная дата невядома. Яго клан Ум-Джалул ажыццяўляў кіраўніцтва арабскага племя махамідаў у Дарфуры[2]. Махаміды з’яўляюцца часткай больш буйной канфедэрацыі плямёнаў жывёлагадоўцаў (абала) племя Рызейгат[3].

Хілаль стаў лідарам апалчэння «Джанджавід», якое адказна за шэраг ваенных злачынстваў супраць грамадзянскага насельніцтва ў 2003 годзе ў рамках дзеянняў па барацьбе з паўстанцамі. 21 студзеня 2008 года федэральны ўрад Судана абвясціў аб прызначэнні Муса Хілаля на пасаду галоўнага саветніка ў МУС. Гэтая пасада дазволіла яму каардынаваць свае дзеянні з рэгіянальнымі лідарамі Дарфура[4]. Зыходзячы са яго слоў, ён займаўся наборам навабранцаў для «Джанджавід», хоць пастаянна адмаўляў прыналежнасць да Вярхоўнага камандавання апалчэння, і толькі з’яўляўся ўплывовым шэйхам у Дарфуры[5]. Хілаль таксама сцвярджаў, што дзеянні джанджавідаў арганізаваны і накіраваны федэральным урадам у Хартуме пад кіраўніцтвам прэзідэнта Судана Амара Хасана аль-Башыра. Як заявіў ён у відэаінтэрв’ю з Human Rights Watch, усе напады апалчэнцаў непасрэдна падрыхтаваны суданскім урадам[6].

У студзені 2014 года Хілаль пакінуў кіруючую Партыю нацыянальнага кангрэса Судана і заснаваў новы рух, вядомы як Суданскі рэвалюцыйны савет абуджэння[7]. Станам на канец сакавіка таго ж года ён кіраваў уласнай адміністрацыяй у Паўночным Дарфуры, а яго войскі кантралявалі гарады Сараф-Умра, Кутум, Кабкабія і раён Эль-Ваха[8].

Хілаль быў арыштаваны ў лістападзе 2017 года і асуджаны за ваенныя злачынствы ў адносінах да мірных жыхароў[9].

11 сакавіка 2021 года Муса Хілаль вызвалены. Памілаванне прадастаўлена Суверэнным саветам, установай, адказнай за пераходны перыяд у Судане. Аднак Хілаль застаўся пад санкцыямі ААН[10].

Зноскі

  1. "'Janjaweed leader' is Sudan aide", BBC News, 20 January 2008
  2. http://www.sudantribune.com/spip.php?article25660 Архівавана 17 кастрычніка 2019. "PROFILE: Musa Hilal from a convicted felon to a government official" Sunday Tribune 22 January 2008
  3. Flint, Julie. The Other War: Inter-Arab Conflict in Darfur. Small Arms Survey (1 кастрычніка 2010). Праверана 10 снежня 2018.
  4. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2009. Праверана 26 лістапада 2008. Musa Hilal: “Minister of Offense,” The New Republic Feb 1, 2008
  5. Polgreen, Lydia (2006-06-12). "Over Tea, Sheik Denies Stirring Darfur's Torment". The New York Times [англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2018-12-10.
  6. https://www.hrw.org/en/news/2005/03/01/darfur-militia-leader-implicates-khartoum(недаступная спасылка) "Darfur: Militia Leader Implicates Khartoum" March 1, 2006
  7. Janjaweed leader defects from NCP, establishes new political movement - Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan(недаступная спасылка). www.sudantribune.com. Sudan Tribune. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2014. Праверана 17 снежня 2014.
  8. Musa Hilal 'establishes administration' in North Darfur. Праверана 17 снежня 2014.
  9. Sudan says militia leader arrested (27 лістапада 2017). Праверана 9 чэрвеня 2019.</ef>The Stunning Revenge of Sudan's Former 'Janjaweed'. MEMRI. Праверана 9 чэрвеня 2019.
  10. Sudanese militia leader Musa Hilal freed after pardon

Спасылкі правіць