Муха пакаёвая малая

Муха пакаёвая малая (Fannia canicularis) — від двухкрылых з сямейства Fanniidae.

Муха пакаёвая малая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fannia canicularis Linnaeus, 1761


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  151350
NCBI  307205
EOL  730286

Апісанне правіць

Распаўсюджаныя па ўсім свеце. Даўжыня 4-6 мм. Працягласць жыцця 2-3 тыдні (у Цэнтральнай Еўропе за год з’яўляецца прыкладна сем пакаленняў). Гэтых мух часта назіраюць на экскрэментах або трупах пазваночных жывёл. Вядомыя сваімі дзіўнымі (з пункту гледжання чалавека) паводзінамі — улятаюць у памяшканне і выпісваюць фігуры ў яго цэнтры, часта вакол лямпы на столі. Гэта патрульны палёт самцоў. У дзікай прыродзе для падобных танцаў мухі выкарыстоўваюць галінкі дрэў. Лічынкі харчуюцца ўсімі тыпамі раскладвальнай арганікі, уключаючы падлу. У масе разводзяцца ў памёце свойскіх птушак[1]. Могуць выклікаць фаніяз.

Зноскі

  1. K. A. Achiano, J. H. (Stellenbosch Univ Giliomee Diptera breeding in poultry manure and the abiotic factors affecting their numbers (English) // African Entomology (South Africa). — ISSN 1021-3589.

Літаратура правіць

  • Steve, Peter C. (1960). Biology and Control of the Little House Fly, Fannia canicularis, in Massachusetts. Journal of Economic Entomology. Vol. 53. pp. 999–1004.
  • Zeil, Jochen (1986). The territorial flight of male houseflies (Fannia canicularis L.). Behavioral Ecology and Sociobiology. Vol. 19. pp. 213–219. doi:10.1007/BF00300862.