Мухтар Шаханаў (каз.: Мұхтар Шақанов; нар. 2 ліпеня 1942, с. Каскасу, Талебійскі раён, Туркестанская вобласць) — казахскі паэт і пісьменнік, дэпутат Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан, палітычны дзеяч.

Мухтар Шаханаў
каз.: Мұхтар Шаханов
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 ліпеня 1942(1942-07-02) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці дыпламат, паэт, палітык
Мова твораў казахская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
Order of Fatherland
Hero of Labour of Kazakhstan

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 2 ліпеня 1942 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Выпускнік Шымкенцкага педагагічнага інстытута. У 1989 годзе выступаў у Крамлі з пасланнем дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР пра ўтойванне фактаў гвалтоўнага падаўлення снежаньскіх падзей 1986 года. У 2009 годзе ўзначаліў рух супраць перадачы мільёна гектараў сельскагаспадарчых тэрыторый на ўсходзе Казахстана ў арэнду Кітаю. У 2017 годзе прапанаваў перавесці на лацінку не толькі казахскую, але і рускую мову ў Казахстане.