Муціжарскае падняцце

Муціжа́рскае падня́цце (ад назвы вёскі Муціжар у Калінкавіцкім раёне) — тэктанічная структура ў Калінкавіцкім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці, у межах Хойніцкага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1977 годзе сейсмаразведачнымі працамі.

Па падсалявых дэвонскіх адкладах Муціжарскае падняцце — найбольш высокая паўднёва-ўсходняя частка невялікага (12×6 км) блока, выцягнутага ў паўночна-заходнім напрамку і аддзеленага разломамі ад Малішаўскага, Ужынецкага, Вялікаборскага і Паўночна-Хойніцкага блокаў. Паверхня падсалявых адкладаў у межах блока апускаецца на паўночны захад ад адзнакі -3200 да -3700 м. Блок апушчаны па разломах адносна сумежных блокаў на 500—700 м. Структурны план па міжсалявых задонска-ялецкіх адкладах захоўваецца, іх паверхня апускаецца на паўночны захад ад адзнакі -2800 да -3200 м. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы блоку адпавядае частка структурнага заліва. Сфарміравалася ў познефранскі і фаменскі час позняга дэвону ў выніку рухаў па разломах.

Літаратура

правіць