Горн (мыс)
(Пасля перасылкі з Мыс Горн)
Мыс Горн (нідэрл.: Kaap Hoorn, ісп.: Cabo de Hornos) — крайні паўднёвы пункт Паўднёвай Амерыкі, размешчаны на востраве Горн, на поўдзень ад Вогненнай Зямлі (55°59' Пд, 67°17' З). Быў адкрыты галандцамі Я. Лемерам і В. Схаўтэнам (1616) і названы ад горада Хорн, роднага горада Схаўтэна.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/CapeHorn.jpg/220px-CapeHorn.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/CapeHornDetailMap.png/220px-CapeHornDetailMap.png)
Клімат на мысе роўны — тэмпература на працягу года вагаецца ад −2 °C да +14 °C. Надвор’е ў асноўным ветранае і пахмурнае. Ападкі выпадаюць у вялікай колькасці на працягу ўсяго года.
На мысе размешчаны славуты маяк.