Мышскі езуіцкі калегіум

Мышскі езуіцкі калегіум — езуіцкі калегіум у мястэчку Новая Мыш (цяпер Баранавіцкі раён), які існаваў у 16671693 гадах. Заснавальнік калегіума кашталян новагародскі М. У. Юдыцкі перадаў яму 105 тысяч злотых на маёнтках Баранавічы, Дамашэвічы, Старая Мыш, Сухарэльшчына, Чашэўля, Чэрніхава. Існавалі езуіцкія місіі ў Баранавічах і Чэрніхаве. Калегіум дзейнічаў з перапынкамі, выкліканымі судовымі спрэчкамі з рознымі прэтэндэнтамі на маёнткі, што былі запісаны калегіуму. У рэшце калегіум быў зачынены, а запісаная яму грашовая сума перададзена Варшаўскаму езуіцкаму калегіуму.

Спасылкі

правіць