Дамашэвічы

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Дамашэ́вічы[1] (трансліт.: Damaševičy, руск.: Домашевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 10 км на паўночны захад ад Баранавіч, чыгуначная станцыя Дамашэвічы на лініі БаранавічыЛіда. Насельніцтва 109 жыхароў, 57 гаспадарак (2005).

Вёска
Дамашэвічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 61 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204890011
Дамашэвічы на карце Беларусі ±
Дамашэвічы (Беларусь)
Дамашэвічы
Дамашэвічы (Брэсцкая вобласць)
Дамашэвічы

Гісторыя правіць

Пасля пабудовы чыгункі ВільняЛунінец у 1884 годзе ўзнікла чыгуначная станцыя Дамашэвічы. У 1909 годзе аднайменныя вёска і маёнтак у Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

З канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 10 аднавяскоўцаў.

Насельніцтва правіць

  • XX стагоддзе:
    • 1909 — 49 двароў, 280 жыхароў.
    • 1921 — у вёсцы — 50 дамоў, 257 жыхароў, у фальварку — 1 дом, 18 жыхароў.
    • 1939 — 399 жыхароў.
    • 1959 — 392 жыхары.
    • 1970 — 287 жыхароў.
    • 1998 — 99 падвор’яў, 113 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 109 жыхароў, 57 гаспадарак.

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

 
Сядзіба Леяў у пач. XX ст.
  • Сядзібны дом.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць