Навамышскі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР

Навамы́шскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1957 гадах. Цэнтр — вёска Новая Мыш, з мая 1954 года — горад Баранавічы.

Навамышскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Уключае 98 населеных пунктаў (1947)
Адміністрацыйны цэнтр Новая Мыш (да 1954 года),
Баранавічы (з 1954 года)
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 8 красавіка 1957
Навамышскі раён на карце

Гісторыя

правіць

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 15 сельсаветаў: Балабанавіцкі, Валахоўскі, Дубаўскі, Жарабілавіцкі, Каўпеніцкі, Лотвіцкі, Лукаўскі, Люшнеўскі, Лясноўскі, Малахоўскі, Навамышскі, Палонкаўскі, Русінскі, Уцёскі, Чэшаўленскі.

З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Валахоўскі, Дубаўскі, Жарабілавіцкі, Русінскі сельсаветы, утвораны Лаўрынавіцкі сельсавет, у склад Каўпеніцкага сельсавета Навамышскага раёна з Гарадзішчанскага раёна перададзена вёска Новы Свет[1]. 8 красавіка 1957 года перайменаваны ў Баранавіцкі раён[2].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні Новамышскага раёна, Брэсцкай вобласці, у Баранавіцкі раён ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 264. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.