Малахавецкі сельсавет
Малахаве́цкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мірны.
Малахавецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Баранавіцкі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мірны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 3 337 |
Плошча | 142,86 км² |
|
|
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Афіцыйны сайт | |
ГісторыяПравіць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Малахоўцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валахоўскага сельсавета[1]. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[2]. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзніклі вёска Прыгарадная і пасёлак Светлы[3]. 16 сакавіка 1987 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў пасёлак Мірны.
9 ліпеня 2012 года вёска Узногі была перададзеная ў склад Баранавічаў[4].
26 чэрвеня 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Багушы, Кадычыцы, Навасады, Рагозніца, Уцёс — ліквідаванага Уцёскага сельсавета[5].
НасельніцтваПравіць
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3337 чалавек[6], з іх 89,9 % — беларусы[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ МАЛАХОЎЦЫ // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. С. 59
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 верасня 1975 г. № 116-IX Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Велікалуцкага і Малахавецкага сельсаветаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474)
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Барановичи и Барановичского района». Указ Президента Республики Беларусь от 9 июля 2012 г. № 306(руск.)
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 (руск.) . Праверана 22 снежня 2018.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.