Багушы (Малахавецкі сельсавет)

Багушы́[1] (трансліт.: Bahušy, руск.: Богуши) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 22 км на поўдзень ад Баранавіч, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі БаранавічыБрэст. Насельніцтва 185 жыхароў, 84 двары (2005).

Вёска
Багушы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Багушы на карце Беларусі ±
Багушы (Малахавецкі сельсавет) (Беларусь)
Багушы (Малахавецкі сельсавет)
Багушы (Малахавецкі сельсавет) (Брэсцкая вобласць)
Багушы (Малахавецкі сельсавет)

ГісторыяПравіць

У 1897 годзе вёска ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 2 аднавяскоўцы.

У 1998 годзе працаваў магазін. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Уцёскага сельсавета[2].

НасельніцтваПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць