Светлы (Баранавіцкі раён)

Све́тлы[1] (трансліт.: Svietly, руск.: Светлый) — пасёлак у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 15 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 410 жыхароў, 133 гаспадаркі (2005).

Пасёлак
Светлы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Светлы на карце Беларусі ±
Светлы (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Светлы (Баранавіцкі раён)
Светлы (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Светлы (Баранавіцкі раён)

ГісторыяПравіць

На месцы сучаснага пасёлка раней існавалі вёскі Цагельня і Селішча. Абедзве ўпаміналіся ў дакументах 1870 года.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

29 верасня 1975 года населены пункт пры Баранавіцкай зверагаспадарцы атрымаў назву пасёлак Светлы[2].

ІнфраструктураПравіць

Працуе магазін.

НасельніцтваПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 верасня 1975 г. № 116-IX Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Велікалуцкага і Малахавецкага сельсаветаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474)

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць