Уцёс (Баранавіцкі раён)

Уцёс[1] (трансліт.: Ucios, руск.: Утёс) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 26 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі БаранавічыБрэст, на аўтадарозе БрэстСлуцк.

Вёска
Уцёс
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Уцёс на карце Беларусі ±
Уцёс (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Уцёс (Баранавіцкі раён)
Уцёс (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Уцёс (Баранавіцкі раён)

ГісторыяПравіць

Паводле перапісу 1897 года ў Востраўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, крама, карчма. У пачатку XX ст. адкрыта народнае вучылішча.

З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Востраўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 40 аднавяскоўцаў. Пасля вайны створаны калгас.

У 1972 годзе далучаны суседнія вёскі Гайкоўцы, Забярвечча, Хваявата.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Уцёскага сельсавета[2].

ІнфраструктураПравіць

Працуюць выканкам сельсавета, саўгасная сядзіба, майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, лесапільня, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт.

НасельніцтваПравіць

СлавутасціПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць