Каўпеніцкі сельсавет
Каўпе́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Малая Каўпеніца.
Каўпеніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Баранавіцкі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Малая Каўпеніца |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 26 чэрвеня 2013 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 14 сакавіка 1962 года ў гарадскую мяжу Баранавічаў уключана вёска Жлобін[1]. 22 сакавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лаўрынавіцкага сельсавета (населеныя пункты Адахаўшчына I, Адахаўшчына II, Адахаўшчына III, Бор, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы і Якімавічы)[2]. У 1970 годзе скасаваны вёскі Гірчыцы (злілася з вёскай Новы Свет), Адахаўшчына II (злілася з вёскай Якімавічы) і Адахаўшчына III (злілася з вёскай Гірава)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Каўпеніцкага сельсавета было 12 населеных пунктаў[4]. 27 лютага 1978 года ў склад горада Баранавічы ўключана вёска Баранавічы і частка вёскі Вялікая Каўпеніца[5]. 29 жніўня 2012 года Рашэннем Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў скасавана вёска Анісімавічы[6]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Крошынскага (вёскі Адахаўшчына, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы, Якімавічы) і Сталовіцкага (вёскі Антонава, Вялікая Каўпеніца, Малая Каўпеніца, Новы Свет) сельсаветаў[7].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 вёсак:
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Баранавічы вёскі Жлобін Каўпеніцкага сельсавета Баранавіцкага раёна ад 14 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (968).
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 14. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 27 лютага 1978 г. № 150 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).
- ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 29 августа 2012 г. № 124 Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области Архівавана 14 чэрвеня 2021.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.