Дубава (Баранавіцкі раён)
Ду́бава[1] (трансліт.: Dubava, руск.: Дубово) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за б км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 207 жыхароў, 103 гаспадаркі (2005).
Вёска
Дубава
|
Гісторыя
правіцьПаводле перапісу 1897 годзе ў Дараўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1906 годзе адчынена народнае вучылішча (першая настаўніца Кацярына Дзеравяшка).
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Дубаўскага сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 6 вяскоўцаў.
З 16 ліпеня 1954 года па 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[2], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Каўпеніцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- 1897 — 111 двароў, 632 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 207 жыхароў, 103 гаспадаркі.
Славутасці
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх