Анісімавічы (Баранавіцкі раён)
Ані́сімавічы[1] (трансліт.: Anisimavičy, руск.: Анисимовичи) — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета. Размяшчалася за 3 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 206 жыхароў, 92 гаспадаркі (2005).
Вёска
Анісімавічы
|
Гісторыя
правіцьУ 1897 годзе ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 4 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 годзе 196, 1970 года 246 жыхароў.
У 1998 годзе працаваў магазін. Вёска была скасавана ў 2012 годзе[2]. Тэрыторыя вёскі ўвайшла ў гарадскую рысу Баранавічаў.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 206 жыхароў, 92 гаспадаркі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 29.08.2012 № 124 «Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района»
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх