Антанова (Баранавіцкі раён)
Антано́ва[1] (трансліт.: Antanova, руск.: Антоново) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 5 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 307 жыхароў, 113 гаспадарак (2005).
Вёска
Антанова
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПад 1580 года у вопісе дакументаў Віленскага цэнтральнага архіва пазначана в. Антонавічы.
У 1897 годзе ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 10 вяскоўцаў.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- 1897 — 243 жыхары, 19 двароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 307 жыхароў, 113 гаспадарак.
Вядомыя асобы
правіць- А. М. Ваніцкі — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антанова (Баранавіцкі раён)