Мэры Гілмар (англ.: Mary Gilmore; 16 жніўня 1865, каля г. Гоўлберн, Новы Паўднёвы Уэльс — 3 снежня 1962, Сідней) — аўстралійская паэтэса. Захапіўшыся ідэямі сацыяліста-утапіста У. Лэйна, Гілмар удзельнічала ў заснаванні камуны «Новая Аўстралія» (1893-99) у Парагваі. На працягу 23 гадоў працавала ў прафсаюзнай газеце «Worker». Пісала пра жаночую і мацярынскую любоў, пра радасці і хваляванні сямейнага жыцця (зборнік «У сям’і і іншыя вершы», 1910). Паэтычныя зборнікі: «Гарачае сэрца» (1918), «Крытая павозка» (1925), «Дзікі лебедзь» (1930), «Пад Уілгамі» (1932), «За радзіму Аўстралію» (1945) і інш.

Мэры Гілмар
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Mary Jean Cameron[1]
Дата нараджэння 16 жніўня 1865(1865-08-16)[2] ці 16 жніўня 1885(1885-08-16)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1962(1962-12-03)[4][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, паэтка, пісьменніца
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б в г Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 428–429.
  2. а б Dame Mary Gilmore // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.fembio.org/biographie.php/frau/frauendatenbank?fem_id=11153 Праверана 5 мая 2019.
  4. Гилмор Мэри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Гилмор Мэри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • W.H.Wilde, Courage a Grace — Melbourne University Press (1988)
  • Dymphna Cusack and others, Mary Gilmore: A Tribute (1965)
  • W H Wilde and T Inglis Moore, Letters of Mary Gilmore (1980)