Мядзведжына (возера)

(Пасля перасылкі з Мядзвежына (возера))

Мядзве́джына[1] — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, у межах горада Наваполацк.

Мядзведжына
Морфаметрыя
Даўжыня 0,55 км
Шырыня 0,13 км
Плошча 0,045 км²
Аб’ём 0,00027 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,27 км
Найбольшая глыбіня 18,5 м
Сярэдняя глыбіня 5,95 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Мядзведжына (Беларусь)
Мядзведжына
Мядзведжына
Мядзведжына (Віцебская вобласць)
Мядзведжына
Мядзведжына
Map

Плошча паверхні возера 0,045 (0,05[1]) км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,13 (0,12[1]) км. Даўжыня берагавой лініі 1,27 (1,15[1]) км. Найбольшая глыбіня 18,5 м, сярэдняя — 5,95 м. Аб’ём вады ў возеры 0,27 млн м³.
Катлавіна возера серпападобнай формы, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Уздоўж заходняга і ўсходняга берага забалочаная пойма, парослая хмызняком.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Мядзве́джына // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 256. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць