Мязмайская пячора
Мязмайская (Мязмайская 1) — пячора, размешчаная ў горным масіве Каўказскіх гор, у Апшэронскім раёне Краснадарскага краю Расіі. Знаходзіцца ў цясніне лагчыны Глыбокай, паміж горнымі вяршынямі Урыель і Мязмай, недалёка ад упадзення ў каньён Ціце. Глыбіня складае 26 м, даўжыня — 214 м, плошча — 4030 м2.
Пячора Мязмайская 1 | |
---|---|
Пещера Мезмайская 1 | |
Каардынаты: 44°10′ пн. ш. 40°00′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расія, Краснадарскі край |
Глыбіня | 26 м |
Даўжыня | 214 м |
Год адкрыцця | 1987 |
Змяшчаючыя пароды | вапняк |
Лік уваходаў | 1 |
Складанасці праходжання пячоры
правіцьКатэгорыя складанасці 3А. Навеска рыштунку патрабуецца ў калодзежах глыбінёй: 90, 120, 150 м.
Апісанне
правіцьУваход у пячору — адтуліна ў абрыве вышынёй у некалькі метраў, далей ход звужаецца да некалькіх метраў, але пры гэтым практычна на ўсім працягу застаецца даволі высокім. Праз некалькі дзясяткаў метраў за ўваходам у пячору падлога ператвараецца з камяністай у гліністую, на якой лёгка паслізнуцца і зваліцца. Верагодна, яшчэ старажытны чалавек зрабіў некалькі прыступак, г.зн. пячора была вядомая даволі даўно, да яе адкрыцця ў 1987 годзе.
Гісторыя адкрыцця
правіць1987 год — адкрыццё Мязмайскай пячоры, ажыццёўлена Паўночна-Каўказскім палеалітычным атрадам (начальнік атрада — пецярбургскі археолаг Галаванава Л. В.).
1993 год — археолагі Л. В. Галаванава і. Б. Даронічаў знаходзяць у адным з сярэднепалеалітычных пластоў пячоры шкілет неандертальскага дзіцяці (узрост — каля 2 месяцаў)[1]. Праз некалькі гадоў, таксама ў пласце сярэдняга палеаліту выяўленыя фрагменты чэрапа яшчэ аднаго неандэртальскага дзіцяці (узрост — каля 2 гадоў). Дадзеныя адкрыцці сталі сусветна вядомымі і ўвайшлі ў сусветную гісторыю вывучэння неандэртальцаў[2].
Змесціва пячоры
правіцьНеандэртальцы жылі ў Мязмайскай пячоры ад 70 да 40 тыс. гадоў таму, Homo sapiens — ад 39 да 11 тыс. гадоў таму[1].
Паводле некалібраваных дадзеных радыёвуглероднага аналізу ўзрост індывіда Mez 1 — каля 34800 гадоў, узрост індывіда Mez 2 — каля 39700 гадоў[3].
Гэтая пячора стала сусветна вядомай, бо ў ёй былі знойдзены парэшткі двух неандэртальцаў. Першы неандэрталец (Mezmaiskaya 1), знойдзены ў больш раннім пласце, паводле метада ЭПР атрымаў датыроўку ад 70 да 60 тыс. гадоў. Другі неандэрталец (Mezmaiskaya 2), знойдзены ў самым познім пласце сярэдняга палеаліту) атрымаў датыроўку каля 40 тыс. гадоў. Гэта шкілет немаўля-неандэртальца, які захаваўся лепш, чым еўрапейскія аналагі. Шкілет паслужыў матэрыялам для даследаванняў па расшыфроўцы геному неандэртальца[4]. Адно з даследаванняў мтДНК паказала, што з даследаваных — тут самыя незвычайныя неандэртальцы[5].
Аналіз геному неандэртальцаў з Мязмайскай пячоры паказаў, што ўзор Mezmaiskaya 2 больш цесна звязаны з познімі неандэртальцамі з Бельгіі (Гое, Спі), Францыі (Les Cottés) і Харватыі (Віндыя), чым з больш старажытным неандэртальцам Mezmaiskaya 1[6].
У пячоры быў выяўлены вулканічны попел, які адносіцца да вывяржэння Казбека, якое адбылося па геалагічных мерках сінхронна з супервывяржэннем Флегрэйскіх палёў на Апенінах і вывяржэннем вулкана Святая Ганна ў Паўднёвых Карпатах каля 40 тыс. гадоў назад, што выклікала наступ «вулканічнай зімы». Аналіз знойдзеных тут костак (парэшткаў) бізонаў дазволіў усталяваць, што на працягу сярэдняга і позняга палеаліту ў ваколіцах Мязмайскай пячоры жылі 4 розныя віды бізонаў[7].
Даследаванні
правіцьАпошнія 20 гадоў змесціва пячоры даследуе міжнародны калектыў навукоўцаў, а менавіта:
- З Санкт-Пецярбурга
- Уладзімір Барысавіч Даронічаў
- геолаг Кулькова М. А.
- палінолаг Сапелка Г . В.
- палеантолаг Барышнікаў Г. Ф.
- З Масквы
- антраполаг Раманава Г . П.
- геолаг Несмяянаў С. А.
- спецыяліст па радыёвуглеродным датаванні Сулержыцкі Л . Д.
- літолаг Аляксандраўскі А. Л.
- фізік Паспелава Г. А.
- з Геафізічнай абсерваторыі «Барок»
- геафізік, мікразандыст Цельмовіч В. А.
- З іншых краін
- антраполагі з Швейцарыі — Залікофер K. і Понс дэ Леон M.
- антраполагі з Германіі — Жан-Жак Юблен і яго калегі
- група генетыкаў з Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі ў Лейпцыгу пад кіраўніцтвам Свантэ Пяэба.
- зоаархеолагі з ЗША Клегхорн Н. і Хофекер Дж.
- спецыялісты па ЭПР датаванні Блэквэл Б. і Скінар A. з ЗША
- з Германіі — спецыяліст па ТЛ датаванні Рыхтэр. Д.
- кіраўнік радыёвугляроднай лабараторыі ў Гронінгене ван дэр Пліхт Х.
Даследаванні дазволілі зрабіць выснову: генетычныя і антрапалагічныя дадзеныя з Мязмайскай пячоры пацвярджаюць блізкасць неандэртальцаў Паўночнага Каўказа і Цэнтральнай Еўропы.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б О чём рассказали детские скелеты неандертальцев
- ↑ Основные события в истории изучения неандертальцев
- ↑ Прямое радиоуглеродное датирование палеолитических людей Евразии: достижения и проблемы
- ↑ Скелет новорожденного неандертальца проливает свет на эволюцию рода Homo
- ↑ Dienekes’ Anthropology Blog: mtDNA of Okladnikov Neandertal
- ↑ Mateja Hajdinjak et al. Population history of late Neandertals // European Society for the study of Human Evolution (ESHE). 7th Annual Meeting Leiden, The Netherlands, 21-23 September 2017 Архівавана 15 мая 2018.
- ↑ Ни о каких контактах неандертальцев и сапиенсов в Европе говорить не приходится — Антропогенез.РУ