Мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь
Мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь — прадстаўнічыя органы дзяржаўнай ўлады на тэрыторыі адміністрацыйных адзінак і асноўнае звяно мясцовага самакіравання.
Сістэма мясцовых Саветаў
правіцьАдзіная сістэма мясцовых Саветаў дэпутатаў складаецца з сельскіх, пасялковых, гарадскіх, раённых і абласных Саветаў.
Існуюць 3 тэрытарыяльныя ўзроўні мясцовых Саветаў дэпутатаў: першасны, базавы і абласны. Да першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца сельскія, пасялковыя, гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання) Саветы, да базавага — гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветы, да абласнога — абласныя Саветы.
Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў валодае статусам базавага і абласнога.
Паўнамоцтвы
правіцьУ межах сваёй каметэнцыі мясцовыя Саветы дэпутатаў вырашаюць пытанні мясцовага значэння, зыходзячы з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў насельніцтва, што пражывае на адпаведнай тэрыторыі, выконваюць рашэнні вышэйстаячых дзяржаўных органаў.
Да выключнай іх каметэнцыі адносяцца: зацвярджэнне праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця, мясцовых бюджэтаў і справаздач пра іх выкананне; устанаўленне ў адпаведнасці з законам мясцовых падаткаў і збораў; вызначэнне ў межах, устаноўленых законам, парадку кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю; назначэнне мясцовых рэферэндумаў.
Мясцовыя Саветы дэпутатаў — гэта юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць праз сесіі, пастаянныя і часовыя камісіі, іншыя органы Саветаў, а таксама шляхам рэалізацыі дэпутатамі сваіх паўнамоцтваў.
Мясцовыя Саветы дэпутатаў падсправаздачныя ў сваёй дзейнасці грамадзянам, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, і адказныя перад імі. На аснове дзеючага заканадаўства мясцовыя Саветы дэпутатаў прымаюць рашэнні, якія маюць абавязковую сілу на падведамнай ім тэрыторыі.
Выбары мясцовых Саветаў
правіцьМясцовыя Саветы дэпутатаў выбіраюцца грамадзянамі адпаведных адміністрацыйных адзінак тэрмінам на 5 гадоў. Выбары дэпутатаў праводзяцца па аднамандатных выбарчых акругах на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.
Літаратура
правіць- Кадаўбовіч В. А. Мясцовыя Саветы дэпутатаў / В. А. Кадаўбовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 81. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).