«Мяшок Б’ельсы» (ісп.: Bolsa de Bielsa) — супраціўленне акружанай у Арагонскіх Пірэнэях ля французскай мяжы рэспубліканскай 43-й дывізіі маёра Антоніа Бельтрана Касанья, якое мела месца з красавіка па чэрвень 1938 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

«Мяшок Б’ельсы»
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Дата 14 красавіка16 чэрвеня 1938
Месца Б’ельса, Арагон, Іспанія
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Нацыяналісты
Камандуючыя
Антоніа Бельтран Касанья Хасэ Ірурэтагаена
Сілы бакоў
7 000 14 000
Страты
невядома невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ход падзей правіць

9 сакавіка 1938 года войскі Франсіска Франка пачалі наступленне на Арагонскім фронце. Праз тры тыдні фронт паў, і франкісты занялі ўвесь рэспубліканскі Арагон, за выключэннем невялікага раёна на поўначы правінцыі Уэска, дзе 43-я дывізія на чале з маёрам Антоніа Бельтранам Касанья была акружана ў даліне вярхоўяў ракі Сінка.

Пазіцыі акружанай дывізіі праходзілі на захадзе па масіве Трэс-Сорарэс і Сірка-Гурунду, дзе прыкрываліся 130-й брыгадай, на поўдні — у Тэльі і Эскалона (72-я брыгада), на ўсходзе — па даліне Хістаін (102-я брыгада).

7000 рэспубліканскіх салдат, у якіх было ўсяго чатыры гарматы, на працягу двух месяцаў супраціўляліся 3-й Наварскай дывізіі генерала Хасэ Ірурэтагаена, якая мела 14000 салдат, трыццаць гармат і моцную падтрымку з паветра.

Нягледзячы на баявыя дзеянні, бамбардзіроўкі гарадкоў Б’ельса, Пінета, План, Парсан і ізаляцыю, змучаная рэспубліканская дывізія здолела пратрымацца да канца мая, калі стала ясна, што яна не зможа супрацьстаяць наступленню нацыяналістаў.

Пасля эвакуацыі каля 4000 мірных жыхароў, якія засталіся ў гэтым раёне, рэспубліканскія брыгады пачалі павольнае і планамернае адступленне да французскай мяжы, якую апошнія рэспубліканскія салдаты перайшлі ў Пуэрта-В’еха ў ноч з 15 на 16 чэрвеня.

Вынікі правіць

Рэспубліканскае супраціўленне ў Б’ельсе, цалкам ізаляванае, без рэзерваў і боепрыпасаў, стала прыкладам гераізму для рэспубліканскіх войскаў на іншых участках фронту. Вызваленыя з лагера для інтэрнаваных 6889 салдат з дывізіі вярнуліся ў Іспаніі. З іх 411 салдат перайшлі ў раён, заняты франкістамі.

Спасылкі правіць