Луіс Мігель Лімія Понтэ-і-Манса дэ Суньіга (ісп.: Luis Miguel Limia Ponte y Manso de Zúñiga; 1882[1], Віторыя1952, Маон, Балеарскія астравы[d]) — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў[2].

Мігель Понтэ
ісп.: Miguel Ponte
Дата нараджэння 1882[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1952
Месца смерці
Грамадзянства
Званне генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Grand Cross of the Order of Charles III Grand Cross of the Military Merit - red badge Grand Cross of the Royal and Military Order of Saint Hermenegild Grand Cross of the Military Merit - White Badge Grand Cross of Naval Merit with white badge Medal of Suffering for the Motherland

Біяграфія

правіць

Паходзіў з сям’і арыстакратаў і землеўладальнікаў. Служыў у кавалерыі. У 1931 годзе, калі была абвешчана Другая рэспубліка, пакінуў армію. У жніўні 1932 года прыняў удзел у спробе дзяржаўнага перавароту генерала Хасэ Санхурха (вядомай як Санхурхада). Пасля правалу ўцёк у Партугалію[3].

У ходзе ліпеньскага путчу 1936 года выступіў на баку змоўшчыкаў, прымаў удзел у паўстанні ў Вальядалідзе. У наступным камандавай 5-й пяхотнай дывізіяй, I і V карпусамі паўстанцкай арміі.

У жніўні 1939 года прызначаны генерал-капітанам Балеарскіх астравоў, але займаў гэтую пасаду ўсяго 9 дзён. Працягваў служыць у якасці камандуючага ўзброенымі сіламі ў Марока[4].

З 1943 па 1949 быў павераным у картэсах, а таксама кіраўніком Вышэйшага савета ваеннай юстыцыі[5]. Выступаў за рэстаўрацыю манархіі[6]. У 1949 годзе на некаторы час, у сувязі з адсутнасцю Франсіска Франка, быў рэгентам краіны[7].

Абвінавачванні

правіць

Быў адным з 35 высокапастаўленых чыноўнікаў рэжыму Франка, пасмяротна абвінавачаных у 2008 годзе Нацыянальным судому у здзяйсненні шматлікіх злачынств у часы грамадзянскай вайны і ў першыя гады рэжыму[8][9][10].

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць