Міжнародная прэмія караля Фейсала

Міжнародная прэмія караля Фейсала — міжнародная ўзнагарода, якая прысуджаецца штогод арганізацыяй «Фонд караля Фейсала», якой кіруюць сыны караля Саудаўскай Аравіі Фейсал ібн Абдул-Азіз Аль Сауда. Першае ўзнагароджанне адбылося ў 1979 годзе. Неафіцыйна называецца «Арабскай Нобелеўскай прэміяй».

Міжнародная прэмія караля Фейсала
Тып узнагарода
Заснавальнік Фонд караля Фейсала[d]
Заснаванне 1979
Краіна
Сайт kingfaisalprize.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праграма міжнародных узнагарод уключае пяць прэмій:

  • Служэнне ісламу (з 1979 года)
  • Навуковыя працы па ісламе (з 1979 года)
  • Арабская мова і літаратура (з 1979 года)
  • Медыцына (з 1982 года)
  • Навука (з 1983 года)

Лаўрэатам штогадовых прэмій уручаецца сертыфікат, залаты медаль і грашовая ўзнагарода ў памеры $ 200 000.

У рэйтынгу міжнародных навуковых узнагарод ад IREG (International Ranking Expert Group) сярод узнагарод у міждысцыплінарных галінах ведаў Міжнародная прэмія караля Фейсала саступае толькі прэміям Кіёта, Японіі і Альберта Эйнштэйна.