Мізач[1] (укр.: Мізоч) — пасёлак гарадскога тыпу ў Здалбуніўскім раёне Ровенскай вобласці Украіны на рацэ Стубелка, чыгуначная станцыя на лініі Здалбуніў - Краснэ.

Пасёлак гарадскога тыпу
Мізач
укр.: Мізоч
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1322
Першая згадка
ПГТ з
[[1940]]
Плошча
16,24 км²
Вышыня цэнтра
256 м
Насельніцтва
3500 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3652
Паштовы індэкс
35740
КААТУУ
5622655400
Мізач на карце Украіны ±
Мізач (Украіна)
Мізач
Мізач (Ровенская вобласць)
Мізач

Гісторыя правіць

Першае пісьмовае згадванне аб паселішчы датуецца 1322 г. У 1594 г. яго выкупіў князь Януш Астрожскі. З 1720 г. належаў магнатам Карвіцкім. Кароль Аўгуст III граматай ад 23 верасня 1761 г. дазволіў Юзафу Каэтану Дуніну-Карвіцкаму заснаваць горад Вялікі Мізач ў Луцкім павеце і дае яму магдэбургскае права. У тэксце граматы ўпісана пячатка круглай формы з гербам горада. На пячатцы меўся шчыт вірезнай формы, у якім пераплецены літары "М" і "W". У XIX ст. Мізач ваходзіў у Дубенскі павет Валынскай губерні. У лютым 1918 г. Мізач акупавалі аўстра-нямецкія войскі, якія заставаліся тут да лістапада 1918 г. У далейшым, ён апынуўся ў зоне баявых дзеянняў. Пасля савецка-польскай вайны ў адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам у 1921-1939 гг. паселішча ўваходзіла ў Здалбуніўскі павет Валынскага ваяводства Польшчы, у верасні 1939 г. мястэчка ўвайшло ў склад СССР і ў студзені 1940 г. стала раённым цэнтрам УССР. У ходзе Другой сусветнай вайны ў горадзе было арганізавана гета.

Зноскі