Мікалай Іванавіч Бобрык

Мікалай Іванавіч Бобрык (1901—1956) — беларускі ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1938). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1948)[1].

Мікалай Іванавіч Бобрык
Дата нараджэння 1901
Месца нараджэння
Дата смерці 1956
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, хірург, выкладчык універсітэта, ваенны ўрач, загадчык кафедры, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Навуковая сфера хірургія і анкалогія
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1937)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Закончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1926)[1].

Працаваў у Беларускім медыцынскім інстытуце (1926—1939, урач-ардынатар, асістэнт, дацэнт факультэцкай хірургічнай клінікі), Мінскім акружным ваенным шпіталі (з 1940, начальнік хірургічнага аддзялення), у палявых эвакапунктах Заходняга і 3-га Беларускага франтоў (1941—1945, старшы хірург), медыцынскім ўпраўленні Беларускай ваеннай акругі (з 1945, галоўны хірург), Віцебскім медыцынскім інстытуце (1946—1948, загадчык кафедры агульнай хірургіі), Мінскім медыцынскім інстытуце (1948—1956, дацэнт кафедры агульнай хірургіі, з 1955 — загадчык кафедры), адначасова ў Рэспубліканскім анкалагічным дыспансеры (1948—1949, галоўны ўрач), Рэспубліканскай бальніцы 4-га лячэбна-санітарнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР (1949—1956, загадчык хірургічнага аддзялення)[1].

Галоўны анколаг Міністэрства аховы здароўя БССР (1949—1954)[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Рак і барацьба з ім / А. І. Міхельсон, Н. І. Бобрык. — Мінск, 1946.
  • Бобрык Мікалай Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 18 т.]. — Мінск, 1970. — Т. 2. — С. 362.
  • Бобрык Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 353.
  • Бобрик Николай Иванович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. ― Минск, 1999. — С. 71—72.
  • Бобрик Николай Иванович // Гордость здравоохранения Витебщины : биографический справочник / Н. И. Степаненко, Ю. Н. Степаненко. — Витебск, 2009. — С. 26—27.
  • 95 лет со дня рождения Бобрика Николая Ивановича / Л. И. Артишевский // Редкие и труднодиагностируемые заболевания в практике хирурга : сборник трудов. — Минск, 1998. — С. 7—8.