Мікалай Мікалаевіч Ількевіч

(Пасля перасылкі з Мікалай Ількевіч)

Мікалай Мікалаевіч Ількевіч (нар. 1 жніўня 1958, вёска Бершты, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — расійскі пісьменнік і гісторык, навуковы супрацоўнік мемарыялу «Катынь», галоўны рэдактар часопісу «Годы» (Смаленск).

Мікалай Мікалаевіч Ількевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 жніўня 1958(1958-08-01) (65 гадоў)
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік

Біяграфія правіць

Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае вучылішча (1979), Акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі (1993). Служыў ва Узбекістане, Афганістане, Азербайджане. З 1992 года начальнік Цэнтра грамадскіх сувязей Упраўлення ФСБ РФ па Смаленскай вобласці.

Аўтар дакументальных твораў пра палітычныя рэпрэсіі ў СССР, у тым ліку на Смаленшчыне, пра лёсы дзеячаў беларускай культуры — Максіма Гарэцкага (кніга «Душа дваілася», 1997), Гаўрылы Гарэцкага («Акадэмік Гаўрыіл Гарэцкі», 1998), Вацлава Ластоўскага, Язэпа Лёсіка, А.Ляўданскага і іншых.

Публікацыі правіць

  • Мікалай Ількевіч. Апошняя справа паўстанца Пракулевіча, ARCHE № 3 2009

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені (1986), 4 медалямі СССР, медалём РФ, медалём Манголіі, 3 медалямі Афганістана.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2