Мікалай Акімавіч Пісканоўскі

Мікалай Акімавіч Пісканоўскі (13 мая 1887 ― 10 красавіка 1935) ― протаіерэй, свяшчэннамучанік, святы РПЦЗ.

Мікалай Акімавіч Пісканоўскі

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Кобрынскім павеце ў в. Збірагі (сучасны Брэсцкі раён) у сям’і пратаірэя Акіма Пісканоўскага і яго жонкі Марыі Кадлубоўскай[1]. У 1901 годзе скончыў семінарыю, пасля чаго служыў псаломшчыкам у стрыгаўскай Сімяонаўскай царкве нездалёк Кобрына. Пазней пабраўся шлюбам з Клаўдзіяй Катовіч — дачкой святара з Страдзічаў.

Перад Першай Сусветнай вайной быў прызначаны дыяканам у Свята-Мікалаеўскі гарнізонны сабор. З пачаткам вайны сабор становіцца шпітальным храмам. У сувязі з наступам германа-аўстрыйскіх войскаў, гарнізонны шпіталь храма пераводзяць у Адэсу. Туды ж пераязджае і сям’я Пісканоўскіх. Эвакуіруецца таксама і дыяцэзія, куды ўваходзіць шпітальны храм, а кафедра пераносіцца ў Маскву. У той час яе ўзначальваў ўладыка Ціхан (Бялявін). Да яго, каб атрымаць святарскае пасвячэнне, Мікалай быў выкліканы з Адэсы. Пасвячэнне праходзіла ў храме Хрыста Збавіцеля.

У 1918 году шпіталь у Адэсе быў ліквідаваны. Мікалай стаў святаром ва ўкраіскім сяле Паўлыш. Тут жа 12 лістапада 1918 года ў нарадзіўся сын Мікалай.

У пачатку 20-х бандытамі быў забіты святар з сяла Іванаўка і Мікалай заняў яго месца. Пасля трапіў ў храм горада Варонежа. Там жа ў 1928 годзе яго і арыштавалі чэкісты, абправіўшы ў Салавецкі лагер. У тым месцы лёс пазнаёміў яго з Дзімтрыем Ліхачовым, які пазней згадваў Мікалая ў сваіх успамінах. У маі 1931 года тэрмін яго зняволення скончыўся, але яшчэ 5 месяцаў Мікалай заставаўся ў канцлагеры на прымусовых працах. 12 кастрычніка 1931 года ён быў адпраўлены этапам на лесапавал недалёка ад Архангельска. Пазней, у сувязі з слабым здароўем яму дазволілі пераехаць непасрэдна ў Архангельск. Але хутка пачалася новая хваля рэпрэсій. У верасні 1934 чэкісты зноў дабраліся і да Мікалая. 10 красавіка 1935 года ен памёр ад пнеўманіі.

Пахаваны ў Архангельску. Захаваць магілу дапамог Дзімтрый Ліхачоў.

Рускай Зарубежнай Праваслаўнай Царквой на саборы 14 лістапада 1981 года Мікалай Пісканоўскі быў прылічаны да ліку святых.

Зноскі