Мікалай Анімеле — беларускі этнограф і археолаг сярэдзіны XIX стагоддзя[1].

Мікалай Анімеле
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера этнаграфія, археалогія

Быў вольнаадпушчаным селянінам Віцебскай губерні. Даты нараджэння і смерці Мікалая Анімеле невядомыя. Сабраны ім па праграме Рускага геаграфічнага таварыства этнаграфічны матэрыял паслужыў асновай для выдання зборніка «Побыт беларускіх сялян»[1]. У зборніку ўтрымліваецца асабліва шмат матэрыялаў аб сямейных і грамадскіх абрадах і звычаях беларусаў (хрышчэнне, вяселле, памінкі, каляндарныя святы, талака), тэкстаў прыказак, песень і паданняў. Вельмі падрабязна апісаны парадак шлюбнай цырымоніі і традыцыі вясельнага застолля[1]. Мікалая Анімеле можна лічыць першым даследчыкам беларускай дуды. Ён упершыню падрабязна апісаў канструкцыйныя асаблівасці, геаграфічны арэал пашырэння, спосаб трымання і тэхніку грання на дудзе. Некалькі менш падрабязна асветлена матэрыяльная культура беларусаў на прыкладзе сялянскай культуры Віцебшчыны. У працы падкрэсліваецца сацыяльная і маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства.

Бібліяграфія

правіць
  • Быт белорусских крестьян. Этнографический сборник Имперского Русского географического общества. — СПб., 1854. — Вып. 2. — С. 111—268.

Зноскі

  1. а б в Анимелле Николай // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура

правіць
  • Анімеле Мікалай // Наш край. Вэб-сайт пра наваколлі Віцебска. — Электрон. старонка.
  • Бандарчык В. К. Анімеле Мікалай // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 1. — Мн., 2003.